У Маскве заявілі, што ў выпадку з'яўлення ў Польшчы ядравых абʼектаў яны стануць цэллю РФ


У МЗС Расеі жорстка пракаментавалі заяву прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды пра гатовасць размясціць на тэрыторыі краіны амерыканскую ядравую зброю.

Сяргей Рабкоў.
Фота: securityconference.org

Намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што сітуацыя з магчымым размяшчэннем ядравай зброі ЗША ў Польшчы «выклікае глыбокую заклапочанасць».

«Гэта правакацыйныя дыскусіі, спроба далейшага нагнятання напружанасці», – сказаў Рабкоў.

Намеснік міністра замежных спраў РФ заявіў, што ў цэлым «гэтая гульня вельмі небяспечная, і яе наступствы могуць быць слаба прадказальнымі». Ён таксама падкрэсліў, што «наша цярпенне не бязмежнае».

«Таму ўсе тыя палітыкі, якія цяпер па ўласных прычынах з захапленнем абмяркоўваюць у Польшчы і за яе межамі такую ​​схему, павінны зразумець: зрухі ў гэтым напрамку бяспекі Польшчы не дададуць, а ўжо адпаведныя абʼекты дакладна стануць цэллю. І ў нашым ваенным планаванні яны будуць на пярэднім плане», – цытуе Рабкова газета «Коммерсант».

Нагадаем, прэзідэнт суседняй краіны Анджэй Дуда ў інтэрв’ю выданню «Fakt» заявіў, што Варшава даўно абмяркоўвае з Вашынгтонам размяшчэнне амерыканскай ядравай зброі ў Польшчы. Ён патлумачыў гэта тым, што Расея цяпер вельмі актыўна мілітарызуе Калінінградскую вобласць і нядаўна размясціла сваю ядравую зброю ў Беларусі. Пакуль згоды з боку ЗША няма, прызнаў польскі прэзідэнт.

Аналітыка
«Лукашэнка трошкі прыкусіць язык». Навошта Польшчы ядравая зброя?
2024.04.22 18:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў