Пікеты салідарнасці ў Беларусі: глушылі сувязь, затрымлівалі журналістаў, разганяў АМАП


19 чэрвеня – апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. І вось як ён прайшоў.

Праз тэхнічныя праблемы пікет у Менску мы паказаць не можам. На жаль, у цэнтры Менска быў цалкам заблакаваны мабільны інтэрнэт, а сувязь з камандай страчаная. Заставайцеся з намі.

01:00 Падборка брутальных затрыманняў у апошні дзень пікетаў па збору подпісаў на вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

00:58 На скрыжаванні каля цірку стаіць аўтазак, аўтобус і мікрааўтобус. АМАП затрымлівае тых, хто яшчэ не сыйшоў



00:40 Амбасада Вялікай Брытаніі заклікае ўлады вызваліць затрыманых

ЗША заклікаюць урад Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў паважаць асноўныя свабоды

00:36 Некаторых зацягваюць у аўтазак



00:26 Каля цырку спрабуюць разагнаць людзей. Яны крычаць сілавікам «Ганьба», скандуюць «Жыве Беларусь!»

00:25

00:24 На тусовачнай вуліцы Зыбіцкая моладзь скандуе «Жыве Беларусь!»



00:15 Тым часам на платформе change.org петыцыю з патрабаваннем вызваліць Віктара Бабарыку падпісала больш за 175 тысячаў чалавек

00:10 Гледзячы па тых паведамленнях, якія мы атрымліваем, у розных гарадах сілавікі затрымалі шмат выпадковых людзей, якія не прымалі ўдзел у пікетах

00:00 У цэнтры Менску дагэтуль вельмі слаба працуе інтэрнэт. Нашыя супрацоўнікі паведамляюць, што на плошчы Перамогі ўжо пуста. Каля цырку ўсё яшчэ шмат людзей

23:57 Нягледзячы на затрыманні, каля цырку ўсё роўна стаяць людзі, скандуюць «Ганьба!»



23:56 Грамадзянку Чэхіі Вероніку Кірушчанка пасля 3 гадзінаў вызвалілі. Сказалі: «выходзьце і выклікайце таксоўку». Ніякіх дакументаў і тлумачэнняў не далі

23:55 Кіроўцы паведамляюць, што рух па праспекту Незалежнасці ад Акадэміі навук у бок цэнтру усё яшчэ перакрыты

23:50 Паглядзіце, як сёння ўсё пачыналася.

23:49 Відэа затрыманняў каля цырку



23:43 Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра масавыя затрыманні ў Менску каля цырку

22:28 «Я прыйшоў, цябе няма». На Грушаўцы і ў некалькіх іншых кропках сталіцы, калі АМАП прыязджае – людзі сыходзяць. Калі з’язджае – вяртаюцца.

22:27 З’явілася інфармацыя, што вызвалілі раней затрыманага фатографа парталу TUT.BY Вадзіма Заміроўскага

23:26 Менск не здаецца. Людзі выходзяць у розныя кропкі сталіцы. На праспекце Пераможцаў таксама выстраіўся ланцуг людзей

23:16 Пасля непрацяглага перапынку сілавікі зноў пачалі затрыманні.

Праспект Незалежнасці насупраць універсаму «Цэнтральны»

Плошча Перамогі



23:00 Людзі ў Менску не разыходзяцца, пляскаюць у далоні і крычаць «Адпускай!»

А вось так выглядае цяпер Берасце



22:54 Менск зараз: каля цырку стаяць людзі і апладыруюць. Сігналяць машыны, якім забараняюць уехаць на праспект



22:50 Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» паведамляе, што на Грушаўцы людзі зноў становяцца ў ланцуг



22:46 У Бабруйску людзі сабраліся каля аддзялення міліцыі і патрабуюць інфармацыю пра затрыманых



22:43 У Цэнтральным РАУСе адключылі тэлефон і не даюць ніякай інфармацыі па затрыманых. Тых, хто прыйшоў туды наўпрост, каб даведацца пра лёс затрыманых, папрасілі пакінуць тэрыторыю РАУСу і выйсці за плот

22:41 АМАП і людзі ў цывільным затрымліваюць чалавека каля Палацу Прафсаюзаў





22:38 У Берасці ў АМАПу адбілі чалавека

22:28 Вызвалілі журналістку «Радыё Свабода» Аляксандру Дынько і яе аператара Андрэя Рабчыка

22:27 Па вуліцах ездзяць аўтазакі, масавыя затрыманні працягваюцца

22:23 Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў спіс затрыманых 19 чэрвеня па ўсёй краіне. Спіс будзе абнаўляцца. Праваабаронцы просяць усіх, хто мае дадатковую інфармацыю пра затрыманых, паведамляць адміністратару канала і тэлефанаваць гарадзенскім праваабаронцам «Вясны»: (029) 699 11 25, (033) 686 50 42.

22:22 Брутальнае затрыманне на Грушаўцы

22:20 Нашыя журналісты паведамляюць, што затрымалі грамадзянку Чэхіі Вероніку Кірушчанка. Павезлі ў Цэнтральны РАУС.

Таксама ў канале «Мая краіна Беларусь» з’явілася відэа, на якім бачна, што ў Маладзечне людзі пабіліся з АМАПам

22:15 Без складання пратаколу вызвалілі нашую журналістку Ірыну Арахоўскую. Таксама на волі Анжаліка Васілевіч – журналістка парталу TUT.BY у Магілёве

22:11 Telegram-каналу «Беларусь головного мозга» паведамляюць, што на Грушаўцы таксама затрыманні

22:06 Наш карэспандэнт паведамляе, што некалькі дзясяткаў чалавек завезлі ў Першамайскі РАУС. Верагодна, што нашая журналістка Ірына Арахоўская таксама знаходзіцца там.

22:02 Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» паведамляе, што сілавікі цалкам зачысцілі плошчу Якуба Коласа

22:00 Людзі дапамагаюць іншым адбівацца ад сілавікоў



21:57 У сацсетках паведамляюць пра зачыненыя станцыі метро

21:47 Відэа затрыманняў на Якуба Коласа

Па двух баках Кастрычніцкай плошчы людзі скандуюць «Адпускай!»

Праспект Незалежнасці ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі перакрыты

21:45 Сілавікі працягваюць ісці па праспекце, іх суправаджаюць некалькі аўтобусаў. Людзям не дазваляюць ісці ў бок ЦУМу, прымушаюць разварочвацца. Затрымліваюць і тых, хто папросту стаіць ля крамаў ці кавярняў.

21:41 З’явілася інфармацыя, што людзей таксама забіраюць з ГЦ «Маскоўска-Венскі».

21:39 Працягваюца паведамленні пра затрыманні

21:37 Відэа затрыманняў на Якуба Коласа



21:36 У Менску сталі затрымліваць людзей каля помніка Якубу Коласу і на пляцоўцы каля філармоніі.



21:26 Аўтазакі рухаюцца ў бок плошчы Якуба Коласа. Карэспандэнтка Onliner Анастасія Занько затрыманая.

21:21 Пачаліся затрыманні каля МакДоналдса каля Кастрычніцкай плошчы. Людзі стаяць ад Акадэміі Навук да Плошчы Незалежнасці. Ад Якуба Коласа да цырка стаялі ланцугом, але іх пачаў адцясняць АМАП. Машыны на вуліцы сігналяць, а людзі апладзіруюць.

21:19 Да ланцугу на Грушаўцы прыехала міліцыя і просіць людзей сысці.

21:10 Каля пару Горкага АМАП затрымлівае людзей.

20:26 Нягледзячы на АМАП і затрыманні, людзі зноў сталі ў ланцуг ад плошчы Я. Коласа ў бок пл. Перамогі. Не разыходзяцца.

Вельмі шмат супрацоўнікаў АМАПу на пл. Перамогі.

20:18 Людзі збіраюцца каля цырку і ГУМу. Каля цырку таксама цісне АМАП. Стаяць таксама і на Грушаўцы. Пастаянна сігналяць аўтамабілі.

20:08 Затрымліваюць аператара Reuters

20:02 Затрыманая фатографка «Белсату» Ірына Арахоўская.

20:00 Журналістку Радыё «Свабода» Аляксандру Дынько затрымалі падчас ейнага стрыму. Затрыманы таксама і аператар Андрэй Рабчык.

19:48 Па рацыі аднаго з амапаўцаў было чутно: «Кто не уходит – брать!» Пачаліся затрыманні людзей, журналістам перашкаджаюць здымаць. Затрымалі як мінімум 3 чалавек. Журналістаў просяць адыйсці далей. Вольга Кавалькова патрабуе, каб вызвалілі сябраў яе ініцыятыўнай групы. Сярод затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы – Юрась Палейка, З’явіўся АМАП у касках. Каля філармоніі кіруе аперацыяй намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў.

19:41 Людзі пакрысе разыходзяцца, АМАП адціскае людзей. Пад’ехаў трэці аўтазак. Частка амапаўцаў спусціліся ў метро.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

19:34 Мікалай Казлоў, прэтэндэнт у кандыдаты ўзяў мікрафон і прапанаваў разысціся. Стала вядома, што закрылі ст. метро «Плошчы Перамогі» і ст. метро «Плошча Я. Коласа». Усіх выганяюць. Цягнікі ідуць без спынення. На плошчу Я. Коласа, з боку Філармоніі, пад’ехалі два аўтазакі.

19:26 АМАП адціснуў людзей да філармоніі. Там зараз знаходзіцца каля 200 чалавек.

19:15 АМАП сціскае людзей, затрыманняў пакуль не было. Людзі сыйшлі да будынку на пр. Незалежнасці,

19:04. Кіроўцы паведамляюць, што міліцыя перакрывае праспект ад вуліцаў Сурганава і Казлова.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

19:00. Мабільная сувязь у цэнтры Менску больш-менш працуе толькі ў карыстальнікаў мабільнага аператара life:) Тым часам, людзі каля філармоніі выстройваюцца ў чаргу, якая ідзе ў бок Плошчы Незалежнасці. У чарзе ўжо знаходзяцца сотні чалавек. Паводле #ControlBY на 19:00 у ланцугу прысутнічае каля 500 чалавек.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Міліцыя пакуль не ўмешваецца, яе каля пікету няма. Аднак відавочцы кажуць, што ў дварах шмат людзей у цывільным.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

***

Пікеты салідарнасці пройдуць сёння па ўсёй краіне. «Белсат» пакажа наўпроставую трансляцыю з Менску. Нагадаем, сёння, 19 чэрвеня, апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Пачатак стрыму – а 18:00.

Таксама а 19:00 мы пераключымся на прэсавую канферэнцыю са штаба Віктара Бабарыка. Нагадаем, кандыдат у кандыдаты быў затрыманы КДК 18 чэрвеня разам са сваім сынам (і кіраўніком ініцыятыўнай групы) Эдуардам. А потым зноў пакажам вам, што адбываецца на менскіх вуліцах.

Нагадаем, у чацвер, 18 чэрвеня, пасля пікету па зборы подпісаў, стыхійна арганізаваўся ланцуг салідарнасці.

Стужка навінаў