Першая фотавыстава паэткі і перакладчыцы Юліі Цімафеевай адкрыецца ў Варшаве


Фота Юліі Цімафеевай з серыі «Менск вачыма аператара дрона іншаземнага касмічнага карабля»

Вернісаж персанальнай фотавыставы «Менск вачыма аператара дрона іншаземнага касмічнага карабля. Пачатак трэцяга тысячагоддзя» пройдзе 29 сакавіка ў «Беларускім доме» у польскай сталіцы.

У межах адкрыцця выставы Юлія Цімафеева і пісьменнік ды перакладчык Альгерд Бахарэвіч прадставяць свае апошнія кнігі і прачытаюць фрагменты з іх.

Сродкі на друк фотаздымкаў, плакатаў і паштовак да выставы збіраюць чальцы суполкі «Беларусы ў Варшаве» у «Фэйсбуку».

«Калі мы адчуем сваю сілу, наступны раз суполка «Беларусы ў Варшаве» здолее запрасіць з канцэртам беларускі гурт ці выканаўцу, падтрымаць мастакоў ці перформераў ці неяк яшчэ, паўплываць на гэтае жыццё!», – паведаміў каардынатар групы Ян Рэуцкі.

Падчас імпрэзы абдудзецца онлнайн-прэзентацыя альбому «Icarus Messerschmitt» гурта «Autonomicon»,

ДД belsat.eu

Стужка навінаў