Павел Усаў: «Назарбаеў сышоў, але вырашыў застацца»


Можна было б сказаць, што ўпершыню ў гісторыі дыктатар, які кіраваў краінай не адно дзесяцігоддзе, добраахвотна пайшоў у адстаўку. Аднак, гэта не зусім так. Сапраўды, першы прэзідэнт Казахстана абвясціў аб складанні з сябе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, тым не менш, ён не склаў з сябе ўладных паўнамоцтваў, г.зн. працягвае заставацца уладаром краіны.

Дзякуючы маніпуляцыям з канстытуцыяй яму ўдалося ўвесці новую палітычную пасаду «Першага Прэзідэнта Казахстана» Елбасы. Гэтая пасада і гэты статус робяць з Назарбаева супер-прэзідэнта, прэзідэнта ўсіх прэзідэнтаў і, фармальна, запэўніваюць у тым, што страціць сваю ўладу Назарбаеў можа толькі са смерцю.

Hавiны
Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку
2019.03.19 15:35

Згодна са спецыяльным законам «Аб Першым Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан – Елбасы», Назарбаеў пасля свайго сыходу будзе мець магчымасць кантраляваць працэс прыняцця палітычных рашэнняў, а таксама вызначаць структуру вышэйшай кіраўнічай эліты.

У адпаведнасці з гэтым законам ён мае права:

– ўзначальваць Асамблею народа Казахстана; ўзначальваць Савет Бяспекі Рэспублікі Казахстан; ўваходзіць у склад Канстытуцыйнага Савета Рэспублікі Казахстан. Выступаць перад народам і вышэйшымі органамі ўлады;

– даваць адабрэнне (ці накладваць вета) на ініцыятывы па асноўных напрамках унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Прысутнічаць на пасяджэннях Урада Рэспублікі пры абмеркаванні важных для краіны пытанняў;

– выходзіць з заканадаўчымі ініцыятывамі, якія ў абавязковым парадку павінны разглядацца.

Аб’ектыў
Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку. Але не страціў уладу
2019.03.19 21:19

У выніку рашэння Назарбаева ў Казахстане ўсталявалася своеасаблівая палітычная мадэль, у якой будзе фармальна існаваць два цэнтры прыцягнення, дву-прэзідэнцтва, што ў нейкай ступені можа дэбалансаваць рэжым.

Для Назарбаева поўны сыход з улады проста непрымальны. Аднак, чаму ён рашыўся на такі складаны сцэнар сыходу і ўтрымання ўлады?

Hавiны
Елбасы адкінуўся: сацсеткі каментуюць сыход Назарбаева
2019.03.19 16:30

На мой погляд, праблема – у адсутнасці яснасці з пераемнікам. І гэтая «назарбаеўскай мадэль» павінна дапамагчы яму вызначыцца і ацаніць будучага кіраўніка краіны.

У Назарбаева мог сфармавацца глыбокі недавер да свайго блізкага, сямейнага атачэння. Гэта звязана са спробай сямейнага перавароту з боку старэйшай дачкі Дарыгі і яе мужа Рахата Аліева ў 2008 годзе.

Таму, пры магчымых пераемніках і прызначэнцах Назарбаеў хацеў бы кантраляваць сітуацыю сам.

Новае кіраўніцтва наўрад ці адважыцца пачаць сваю гульню, пакуль Назарбаеў жывы і мае інструменты палітычнага ўплыву. Для поўнай ліквідацыі Елбасы неабходна была б агульная згода ўсіх ключавых фігур, а на дадзеным этапе гэта немагчыма.

Павел Усаў/АА, спецыяльна для belsat.eu

Стужка навінаў