Памежнікі папярэджваюць пра магчымыя цяжкасці падчас мінання мяжы з Польшчай


Паводле інфармацыі польскага боку з 10 да 12 верасня плануецца правядзенне рамонтных прац дарогі на памежным мосце праз раку Свіслач паміж беларускім пунктам пропуску «Бераставіца» і польскім – «Баброўнікі». У сувязі з гэтым магчымыя складанасці падчас мінання мяжы, інфармуе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе ўлічваць інфармацыю пра рамонтныя працы ў верасні на пункце пропуску Бераставіца – Баброўнікі падчас планавання маршрутаў руху праз дзяржаўную мяжу.

Hавiны
Лукашэнка: беларуска-расейская мяжа набыла статус «самай дзіўнай мяжы ў Еўропе»
2018.01.11 11:36

Цяпер паміж Польшчай і Беларуссю функцыянуе шэсць памежных пераходаў. Дзеля зручнасці для турыстаў існуе магчымасць у рэжыме рэальнага часу пабачыць праз онлайн-камеры сітуацыю з чэргамі на пераходах.

Найбуйнешыя пераходы: Берасце – Тэрэспаль і Брузгі – Кузніца Беластоцкая.

У Берасці памежнікі тэстуюць электронную чаргу, якая запрацавала з першага верасня. Прапускная здольнасць пункту пропуску за содні складае 2350 легкавых аўтамабіляў і 350 аўтобусаў.

Hавiны
Бабіч распавёў, што будзе, калі Беларусь захоча ў Еўразвяз
2019.02.10 11:11

У Брузгах прапускная здольнасць пункту за дзень складае каля 2100 легкавых аўтамабіляў, 815 грузавікоў і 80 аўтобусаў. Апроч таго, у адрозненне ад Берасця, тут мяжу можна мінуць і на ровары.

Аб’ектыў
У Беларусі будзе больш памежнікаў
2019.02.04 20:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў