Пад Вялейкай пахавалі пяцёх жаўнераў польскага Корпусу аховы памежжа


Пасля жалобнае імшы 26 верасня ў касцёле ў Даўгінаве, польскія вайскоўцы разам з аркестрам перанеслі парэшткі загінулых жаўнераў КАП на мясцовыя могілкі.

Даўгінава апынулася ў складзе міжваеннай Польшчы згодна з Рыжскім мірам 1921-га года.

  • Адмыслова фармаванне польскага войска стварылі ў 1924-м, каб «змагацца з бальшавіцкімі бандамі на ўсходнім паграніччы».

Урачыстасці завяршылі супольную працу польскага Інстытуту нацыянальнай памяці і 52-га эксгумацыйнага батальёну беларускіх Узброеных сілаў.

Пахаваныя жаўнеры загінулі падчас баёў з Чырвонай арміяй за абарончую вежу «Пагост» 17 верасня 1939 года, дзе былі пахаваныя ў калектыўнай магіле.

Сёння іх перапахавалі на даўгінаўскіх могілках побач з польскімі жаўнерамі, якія загінулі падчас I сусветнай і савецка-польскай вайны 1920 года.

ДД

Стужка навінаў