Нямеччына распачынае здымаць абмежаванні, уведзеныя каб спыніць распаўсюд COVID-19


Нямеччына прайшла першую фазу пандэміі COVID-19. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што краіне ўдалося запаволіць распаўсюд каронавірусу, паведамляе «Sueddeutsche Zeitung».

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падзякавала грамадзянам краіны, якія прынялі абмежаванні, выконвалі правілы гігіены, і дзякуючы гэтаму выратавалі жыцці іншых людзей.

«Я думаю, мы можам сказаць сёння, што мы прайшлі першую фазу», – сказала Ангела Мэркель.

Улады Нямеччыны паступова здымаюць абмежаванні. Так, людзям з двух хатніх гаспадарак дазволяць сустракацца, адчыняецца больш крамаў. Пры гэтым застаецца актуальным патрабаванне выконваць дыстанцыю ў паўтары метра паміж людзьмі і насіць маскі ў грамадскіх месцах. Гэтае абмежаванне будзе дзейнічаць да пятага чэрвеня.

Hавiны
Прагулкі на свежым паветры ў масках: як краіны Еўразвязу выходзяць з каранціну
2020.05.02 18:08

СК belsat.ue

Стужка навінаў