Ніна Багінская ля Дому ўраду на гадавіну галадоўкі дэпутатаў БНФ. Фотафакт


Ніна Багінская, 12 красавіка 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Грамадская актывістка Ніна Багінская правяла адзіночны пікет, прысвечаны падзеям 1995 году, калі дэпутаты ад БНФ абвясцілі галадоўку на знак пратэсту супраць палітыкі Лукашэнкі.

Пенсіянерка была апранутая ў вопратку з нацыянальным арнаментам, у руках трымала вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

25 гадоў таму, у ноч з 11 на 12 красавіка з будынку Вярхоўнага Савету сілавікі гвалтоўна выдалілі апазіцыйных дэпутатаў, якія пратэставалі супраць будучага рэферэндуму. У выніку рэферэндуму герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг згубілі статус дзяржаўных сімвалаў, беларуская мова – статус адзінай дзяржаўнай мовы, а таксама распачалася інтэграцыя з Расеяй.

Акрамя таго, прэзідэнт атрымаў права распускаць парламент.

Hавiны
Першая кроў. Як спецпадраздзяленне «Альфа» разганяла няскораных дэпутатаў
2017.04.11 11:52

КА belsat.eu

Стужка навінаў