Салігорскія шахцёры Сяргей Малочка і Вячаслаў Ракавец выпадковы сталіся аўтарамі палеанталагічнага адкрыцця. У шахце Краснаслабодскага рудніка яны знайшлі скамянелыя парэшткі ракаскарпіёна – адной з найстаражытнейшых жывёлінаў на Зямлі.
«Мільёны гадоў таму адбываўся знос асадкавага абломкавага матэрыялу. Так атрымалася, што ракаскарпіён патрапіў у гэтыя асадкавыя адкладанні. Яго «запакавала» з усіх бакоў, таму кісларод ды іншыя газападобныя злучэнні не мелі да яго доступ. Гэта паспрыяла захаванню найстаражытнейшага жыхара Зямлі да сённяшняга дня», – адзначыў галоўны геолаг «Беларуськалія» Аляксандр Клабук, паведамляе «Калійшчык Салігорска».
Ракаскарпіёны жылі ў дэвонскім перыядзе Палеазойскай эры – 350-360 млн гадоў таму, калі на месцы рудніка пляскалася старажытнае мора. Яны былі прамежкавай формай паміж марскімі і сухапутнымі жывёламі, а іх памер дасягаў двух метраў. Далёкімі нашчадкамі ракаскарпіёнаў лічаць павукоў і скарпіёнаў.
МГ belsat.eu