Нацбанк увёў у абарачэнне абноўленыя купюры наміналам 5 і 10 рублёў

Абнаўленне купюраў адбываецца згодна пастановы Нацбанку аб вывадзе з абарачэння старых банкнотаў і аптымізацыі ахоўнага комплексу. З панядзелку 20 траўня ўводзяцца абноўленыя банкноты ўзору 2009 году наміналам 5 і 10 беларускіх рублёў 2019 года выпуску, паведамляе Нацыянальны банк РБ.

Ахоўны комплекс абноўленых банкнот наміналам 5 і 10 беларускіх рублёў узмоцнены за кошт дадатковага вадзянога знаку і больш шырокай ахоўнай ніткі.

У дызайн абноўленых банкнотаў, у параўнанні з існымі банкнотамі наміналам 5 і 10 беларускіх рублёў, унесены наступныя змены:

  • выключаны рэквізіт «Старшыня Праўлення» і факсіміле подпісу;
  • прыведзены ў адпаведнасць з актуальным вонкавым выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на баках банкнотах і пазначаныя іх назвы;
  • замест «2009» пазначаны год выпуску ў абаронт – «2019».

Выявы новых банкнотаў і падрабязная інфармацыя пра іх ахоўны комплекс размешчаны на афіцыйным сайце Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Раней уведзеныя ў абарачэнне банкноты ўзору 2009 гады застаюцца законным плацежным сродкам у краіне.

Грошы вырашаюць усё? У Менску квітнее назаконная будоўля

СК belsat.eu

Hавiны