На Віцебшчыне вайскоўцы разгортваюць палявы шпіталь

Вайскоўцы каля Лепелю разгортваюць палявы шпіталь на выпадак, калі каронавірус выйдзе з-пад кантролю. Шпіталь ствараюць з вайсковых намётаў, але з усімі неабходнымі камунікацыямі, паведамляе рэгіянальны партал orsha.eu.

Шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Юрцава, што пад Воршай, рыхтуюць пад інфікаваных на каронавірус, напярэдадні тут выпісалі ўсіх планавых пацыентаў. Гэтая больніца належыць абласному выканаўчаму камітэту, і верагодна, сюды будуць дастаўляць інфікаваных з Віцебску і іншых гарадоў.

Яшчэ адзін шпіталь на выпадак, калі эпідэмія выйдзе з-пад кантролю, цяпер узводзяць вайскоўцы каля Лепелю. Ствараецца палявы шпіталь з вайсковых намётаў, але з усімі неабходнымі камунікацыямі.

Раней кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра намер прыцягнуць да барацьбы з распаўсюджваннем коронавіруса вайсковых медыкаў.

«Лекараў павінна быць у дзесяць разоў больш». Медык з ЗША – аб тым, што чакае Беларусь у час эпідэміі

СК belsat.eu

Hавiны