Ахвярамі птушынага грыпу на ўсходзе Польшчы сталі як мінімум 25 000 індыкоў, падае са спасылкай на мясцовыя ўлады «Associated Press».
Галоўны ветэрынар Люблінскага ваяводства Павел Пятроўскі пацвердзіў, што смяротны вірус H5N8 прывёў да гібелі індыкоў на дзвюх фермах у вёсцы Стары Усцімаў, які знаходзіцца ў 45 кіламетрах ад мяжы з Украінай і Беларуссю.
Польскія ветэрынары планавалі таксама забіць у чацвер дзясяткі тысячаў птушак у раёне Любартава.
Пакуль незразумела, як вірус пранік на птушкафермы.
Паліцыя блакуе доступ у раён нерэзідэнтам.
ДД belsat.eu