Міністэрства надзвычайных справаў паведаміла ў «Тўітары» аб загаранні аўтамабіля на паркінгу гандлёвага цэнтру «Галерэя» ў Менску.
Паведамленне аб пажары паступіла ад відавочцаў а 17:16. Пажар зліквідавалі а 17:35. Агонь пашкодзіў яшчэ два аўтамабілі, якія стаялі побач.
Цяпер высвятляюць прычыны загарання.
ДД belsat.eu