Пры правядзенні наліўных працаў дызельным палівам у аўтацыстэрнах «Рэно» на тэрыторыі нафтабазы на вуліцы Газдзецкага ў Берасці адбыўся выбух парапаветранай сумесі з наступным узгараннем 16 тонаў дызельнага паліва. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
У выніку пажару знішчаныя аўтацыстэрна і навес сліваналіўнай эстакады.
11:49 пожар ликвидирован, пострадавших нет https://t.co/fwm2AvOuI3
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) July 31, 2019
Ратавальнікі не дапусцілі распаўсюджвання полымя на рэзервуары. Да 11:49 пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма. Рэзервуарны парк і іншая маёмасць нафтабазы не пацярпела, адзначаюць у МНС.
ІІ belsat.eu