На матулю Павала Севярынца склалі пратакол за ўдзел у легальным пікеце


Яна брала ўдзел у пікеце па збору подпісаў 31 траўня ў Віцебску.

Сёння 4 чэрвеня дахаты да Таццяны Севярынец, матулі палітыка Павала Севярынца, прыйшлі міліцыянты, каб скласці пратакол паводле арт. 23.34 («Парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах»). Аб гэтым ён напісаў у сваім Facebook.

«Прыйшоў ажно маёр, зяць суседкі. Таварышам трэба памятаць: усе, хто фабрыкуе і падпісвае незаконныя паперы, неўзабаве адкажуць па ўсёй строгасці закона», – адзначыў Павал у допісе.

Таццяна Севярынец. Фота з архіву «Белсат»

У нядзелю 31 траўня ў Віцебску сабраўся вялізны натоўп, каб паставіць подпісы за Святлану Ціханоўскую, Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, якія ў той дзень мелі свае вялікія пікеты.

Hавiны
Сотні людзей па ўсёй краіне стаяць у чэргах, каб пакінуць подпіс за кандыдатаў у кандыдаты
2020.05.31 15:18

КТ belsat.eu

Стужка навінаў