У Гомлі пачалі выпускаць новае марозіва – з пялёсткамі васількоў і насеннем лёну.
На адваротным баку ўпакоўкі вытворца змясціў размоўнік, «каб выжыць у Беларусі».
Аўтары размоўніка раяць замежнікам вывучыць некалькі фразаў на беларускай мове. У тым ліку пытанні: як дабрацца да менскай вуліцы Зыбіцкая і чаму ў Беларусі так чыста?
А таксама патрыятычны лозунг «Жыве Беларусь!». Вытворца марозіва мяркуе, што беларусы з павагаю паставяцца да замежніка, які скажа гэтыя словы.
На цікавы маркетынгавы ход у інтэрнэце ўжо адрэагавалі мемам.
ЮВ belsat.eu