На бераг Віслы выкінуўся кашалот


«Жывёла даўно памерла», кажуць арганізатары мастацкага хэпенінга ў Варшаве.

Мёртвы кашалот на беразе Віслы – мастацкі хэпенінг бельгійскай арт групы Capitan Boomer, якая ладзіць падобныя акцыі на пляжах розных гарадоў. Падобны кіт «выкідваўся» ўлетку ў Парыжы недалёка ад Сабору Парыжскай багародзіцы, а ў сакавіку 2016-га – на беразе Рэйна ў нямецкім горадзе Дуйсбургу.

У Варшаву штучны гігант прыбыў у ноч з чацвярга на пятніцу і прабудзе на гарадскім пляжы да нядзелі.

Мы ўсе бачым, што ў свеце, у якім мы жывем, адбываецца нешта няправільнае, – кажа Майкл Клаус, адзін з суарганізатараў. – Не прырода для нас, а мы для прыроды, перш за ўсё. Таму мы лічым, што гэтыя праблемы датычацца кожнага.

Мэта арт-праекту – прыцягнуць увагу грамадскасці да разбурэння экалагічнай сістэмы, а таксама распаўсюд ведаў пра жывёл.

Кіты і дэльфіны часта здзяйсняюць самагубства, часам нават масавыя – выкідваючыся на ​​бераг і гінучы ад абязводжвання. Дагэтуль навукоўцы не маюць адзінага меркавання наконт прычынаў падобных суіцыдаў.

Ігар Віняўскі

Стужка навінаў