Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын конна падняўся на вяршыню гары Пэкту на мяжы Паўночнай Карэі ды Кітаю. Яго суправаджалі чальцы ЦК Працоўнай партыі Карэі.
Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва КНДР назвала гэты ўзыход вялікай падзеяй у гісторыі карэйскай рэвалюцыі.
Седзячы верхам на кані на вяршыні гары Пэкту, Кім Чэн Ын «з глыбокімі эмоцыямі ўзгадаў шлях цяжкай барацьбы, які ён прайшоў для вялікай справы будаўніцтва самай магутнай краіны».
Паводле легендай, на гару Пэкту з нябёсаў спусціўся бацька заснавальніка першай карэйскай дзяржавы. Таксама тут нібыта нарадзіўся былы кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір. Выява гары ўпрыгожвае герб Паўночнай Карэі.
МГ belsat.eu