Мясніковіча зацвердзілі кіраўніком Еўразійскай эканамічнай камісіі


Рашэнне аб старшынёўстве Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюзу ў 2020 годзе прынятае афіцыйна. Пра гэта піша БелТА.

Паводле рашэння, якое 20 снежня зацвердзілі кіраўнікі краін ЕАЭС на саміце ў Санкт-Пецярбургу, Беларусь будзе старшынстваваць у 2020 годзе ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Таксама Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў прадстаўніка Беларусі Міхаіла Мясніковіча старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Да сваёй працы ён прыступіць з 1 лютага 2020 года.

Hавiны
Беларусь прапануе на пасаду старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Мясніковіча
2019.11.29 14:59

Аляксандр Лукашэнка расказаў, як размяркуюць пасады ў новым складзе Калегіі ЕЭК.

«Блок гандлю пакідае за сабой Расейская Федэрацыя. У нас застаюцца тэхнічнае рэгуляванне. Агракамісію, прамысловую мы перадаем Арменіі. І за намі старшынства», – заявіў ён.

Таксама на паседжанні было падпісанае пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў – чальцоў ЕАЭС. Паводле яго, пенсійнае забеспячэнне будзе ажыццяўляцца на роўных умовах з грамадзянамі краіны працаўладкавання, незалежна ад таго, у якой краіне саюзу яны працавалі.

Hавiны
«З развалам СССР мы далёка адзін ад аднаго не сышлі». У Пецярбурзе ідуць перамовы Пуціна і Лукашэнкі
2019.12.20 12:54

Кожная дзяржава будзе плаціць за перыяды стажу работы на сваёй тэрыторыі. Пры гэтым яна сама будзе вызначаць права на пенсію і вылічваць яе памер адпаведна свайму заканадаўству. Для вызначэння права на пенсію прадугледжана сумаванне страхавога стажу за ўвесь перыяд працоўнай дзейнасці ў ЕАЭС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў