Мядзведзеў даказваў Румасу, што «санкцыйка» у Расею ідзе з Беларусі


Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі абмеркавалі пытанне «шэрых» паставак прадукцыі, забароненай да ўвозу Крамлём, распавёў кіраўнік Мінэканамразвіцця Максім Арэшкін. Паводле яго словаў, былі названыя канкрэтныя кампаніі і тавары.

«Прэм’ер-міністр Беларусі паставіў пад сумнеў, што такое адбываецца. У адказ на гэта Дзмітрый Анатольевіч прадставіў матэрыялы беларускаму боку з канкрэтным указаннем тавараў, кампаніяў, якія ў гэтым задзейнічаны», – распавёў Максім Арэшкін.

Сустрэча Мядзведзева і Румаса адбывалася ў Алма-Аце ў межах міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Раней Масква неаднаразова заяўляла пра нелегальныя пастаўкі праз Беларусь тавараў, якія Масква ўнесла ў санкцыйныя спісы. У прыватнасці, кіраўнік Мінсельгасу Аляксандр Ткачоў называў Беларусь «перавалачнай базай« для такой прадукцыі і гэтым тлумачыў дзеянні Рассельгаснагляду, які абмяжоўвае імпарт беларускіх тавараў.

Напрыклад, з 1 мільёну тон гародніны і садавіны, увезенай у 2016 годзе з Беларусі, толькі 60 % было беларускай вытворчасці, а 40 % імпартаваныя ў тым ліку з Польшчы, Галандыі, Бельгія, Францыі, распавядаў міністр.

Hавiны
Сілуанаў заявіў, што Беларусь страціла давер саюзніка ў Расеі
2018.12.25 09:46

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў