МУС: «Сітуацыя напярэдадні выбараў сур’ёзна распаляецца».


Першы намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч заявіў у эфіры «Беларусь 1», што ў МУС «дастаткова сіл і сродкаў», каб нейтралізаваць пагрозу, звязаную з правядзеннем пікетаў па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Заява намесніка міністра прагучала ў сюжэце, прысвечанам затрыманню Сяргея Ціханоўскага ў Горадні і ў цэлым ягонай кампаніі.

«Мы канстатуем, што сітуацыя напярэдадні выбараў сур’ёзна распаляецца. Прычым гаворка ідзе не пра нейкія разавыя парушэнні грамадскага парадку або выбарчага заканадаўства. Часцяком мы бачым падрыхтаваныя, спланаваныя акцыі. Больш за тое, апошнім часам пачалі паступаць пагрозы на адрас старшыняў выбарчых камісіяў, якія праводзілі выбары ў парламент. То бок самі камісіі яшчэ не сфармаваныя на гэтыя выбары, а пагрозы людзям і чальцам іх сем’яў ужо паступаюць. У гэтай сувязі хачу заявіць, што МУС мае дастаткова сіл і сродкаў, каб максімальна эфектыўна нейтралізаваць гэткую пагрозу», – падкрэсліў Казакевіч.

Сюжэт «Беларусь 1» пачынаецца са словаў вядоўцы, што «сёй-той перыяд электаральнай кампаніі выкарыстоўвае ва ўласных мэтах, не турбуючыся аб бяспекі і нармальных паводзінах у грамадстве». Тэлеканал падкрэсліў, што збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Горадні 29 траўня адразу пераўтварыўся ў агітацыйны мітынг, які забаронены на дадзеным этапе выбарчай кампаніі.

«Ціхім травеньскім вечарам пятніцы ў Горадню на джыпах заехала невялікая дэлегацыя, каб правесці палітычную акцыю па зборы подпісаў. Калі б выпадковы мінак спытаў «за каго», яму б паказалі на кардонную постаць жонкі аднаго з актывістаў Ціханоўскага – яна, на іх думку, і павінна кіраваць краінай. Дарэчы, актывіст – гэта яшчэ мякка сказана. З выгляду ўся кампанія падобная да «паханоў», якія прыехалі рэзаць «праўду-матку». Насамрэч, яшчэ і «капусту», – распавядалася ў сюжэце «Беларусь 1».

Паводле аўтараў сюжэту, падчас пікету «на элементарныя пытанні выбарцаў» адказваць Ціханоўскі не хацеў, што і прывяло да бойкі. У выніку двое міліцыянтаў нібыта атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітзняволеным
2020.05.31 20:49

«Мы ўбачылі выразны сігнал для арганізатараў падобных акцыяў. У Беларусі жывуць па законе, а не па паняццях. Улада можа гарантаваць свабодную і спакойную галоўную палітычную кампанію», – рэзюмаваў вядоўца БТ.

Hавiны
Святлане Ціханоўскай дагэтуль не кажуць, дзе знаходзіцца ейны муж
2020.05.31 13:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў