«Мурашы бягуць па спіне». «Vuraj» прэзентуе сольную праграму


Афіша канцэрту гурта «Vuraj»

Адзін з найлепшых фолк-гуртоў Беларусі падрыхтаваў сольную праграму на падставе традыцыйных беларускіх спеваў. На канцэрце гурта «Vuraj» пачуем новыя творы і найлепшае з дыскаграфіі.

«Vuraj» – менскі фолк-ф’южн гурт, які надае традыцыйнай музыцы яскравае свежае гучанне праз спалучэнне стыляў – ад року да класікі. Музыкі збіраюць народныя песні ў экспедыцыях і надаюць ім новае жыццё.

Гурт уганараваны прэміяй «Героі Году» ад «Tuzin.fm» за ўнёсак у беларускую музыку і за лепшы фолк-альбом паводле «experty.by».

Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч пра апошні альбом гурта заявіў, што «гэта такі гуд беларускай зямлі, ад якога мурашы бягуць па спіне».

Канцэрт адбудзецца 14 лістапада ў менскім клубе «Брюгге» (Партызанскі праспект 6а), пачатак а 19:00. Квіткі ад 9 рублёў можна набыць на bezkassira.by. Па промакодзе belsat зніжка на квіткі 10 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў