Міс свету – за беларускую мову


Сёння Аляксандра Чычыкава – грамадская актывістка, а ў 2017-м яна перамагла ў конкурсе «Міс свету на інвалідным вазку».

Аляксандра Чычыкава займаецца сацыяльнымі праектамі, мэта якіх – змяніць стаўленне да людзей з інваліднасцю. Часам працуе як мадэль. Па-беларуску яна стала размаўляць нядаўна. І вось чаму:

«У маёй сям’і мы выкарыстоўваем толькі расейскую мову. Дапусцім, прыязджае да цябе замежнік у госці. І просіць: а паразмаўляй са мной па-беларуску. У мяне было вельмі шмат такіх сітуацыяў. А я не магу па-беларуску сказаць. Тады хто ты? Што ты за народ? Пачуццё жахлівае. Беларус я ці не беларус?».

Hавiны
Міс свету на вазку: «Мне вельмі даспадобы беларуская мова». Інтэрв’ю з Аляксандрай Чычыкавай
2017.10.17 13:17

Менавіта таму наша Міс свету ўзялася за вывучэнне беларускай мовы. « Гэта, напэўна, дзіўна гучыць, бо ў прынцыпе, я ж – беларуска, але мне гэтую мову трэба наноў вывучаць, – разважае яна. – Цяпер калі нехта размаўляе па-беларуску, я сама пераключаюся і спрабую. Не зусім гэта чыстая беларуская. Гэта болей падобна да трасянкі. Гэта і смешна, і сумна».

Падчас сёлетняга перапісу насельніцтва Аляксандра Чычыкава ў пытанні № 12 пазначыць беларускую мову роднай. Яна спадзяецца, гэтак зробіце і вы.

Hавiны
Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12
2019.10.09 10:00

Прыхільнікаў беларускай мовы непакоіць, што вынікі гэтага перапісу будуць яшчэ больш сумнымі, чым папярэдняга. Тады, у 2009 годзе, роднай беларускую мову назвалі ўсяго 53,2 % насельніцтва. На 20 % менш, чым падчас перапісу 1999 года.

«Белсат» выступае за сапраўднае раўнапраўе дзяржаўных моваў. Менавіта таму мы разам з партнёрамі распачалі грамадскую кампанію «Беларускамоўны», у межах якой быў зняты гэты відэаролік.

Падрабязней пра кампанію «Беларускамоўны».

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў