Мінздароўя вызначыла, калі тэрмін самаізаляцыі можна скараціць, а калі падоўжыць


У некаторых выпадках тэрмін падоўжаць, у некаторых – наадварот, скароцяць. Дакладныя правілы прапісаныя ў пастанове № 49 ад Мінздароўя, якая была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале 13 траўня.

Паводле дакументу, тэрміны самаізаляцыі падаўжаюцца наступных выпадках:

  • калі ў кантакту 1-га ўзроўню выяўляецца COVID-19
  • пры паўторным станоўчым тэсце ў асобы, якая ўжо мае каронавірус
  • на час, калі ў кантакту 1-га ўзроўню ў апошні дзень самаізаляцыі няма вынікаў медычнага абследавання

Скараціць тэрміны самаізаляцыі могуць толькі для людзей, якія прыязджаюць у Беларусь. І толькі пры ўмове:

  • наяўнасці адмоўнага тэсту на COVID-19, які быў зроблены не пазней, чымся за 2 дні да перасячэння мяжы
  • пры хадайніцтве кампаніі-рэзідэнта Беларусі для замежных працаўнікоў, якія прыехалі ў Беларусь на працу

Рашэнне аб скарачэнні тэрміна самаізаляцыі будзе прымаць арганізацыя здароўя. Пастанова будзе мець моц адразу пасля апублікавання.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў