Прызыўнікі, якія паступілі ў ВНУ пасля ліцэяў або каледжаў, а таксама залічаныя ў магістратуру або аспірантуру да 10 жніўня, маюць права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу дзеля працягу адукацыі паводле закону «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» да ўнясення ў яго зменаў.
Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале.
Да такога меркавання прыйшлі зацікаўленыя дзяржаўныя органы, сыходзячы з максімальнага ўліку інтарэсаў грамадзянаў, падкрэслілі ў ведамстве.
Права на адтэрміноўку ад службы студэнты змогуць рэалізаваць, падаўшы адпаведныя дакументы ў прызыўную камісію.
У сувязі з тым, што абноўлены закон уступіць у сілу 10 жніўня, пасля ўступнай кампаніі, але да 1 верасня, узнікла прававая калізія: ці павінны восенню ісці служыць тыя, хто паступіў сёлета, яшчэ падчас дзеяння старога закона. Міністэрства адукацыі раней падкрэслівала, што статус студэнта грамадзянін набывае ад моманту залічэння ва ўстанову адукацыі.
Нагадаем, змены ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», прадугледжваюць наступнае:
КА belsat.eu