Міліцыянты затрымалі лжэміліцыянта


У вёсцы Рубеж Браслаўскага раёну, што на Віцебшчыне, затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара, які апрануўся ў форму працаўніка міліцыі, хоць сам і не быў ім. Мужчына, апроч іншага, быў нападпітку і ўжываў віно ў грамадскім месцы, паведамляе сайт МУС.

Лжэміліцыянт апрануў міліцэйскую фуражку, штаны і куртка з эмблемай МУС з сяржанцкімі пагонамі.

У дачыненні да мужчыны складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч.1 арт. 17.3 (ужыванне алкагольных напояў у грамадскім месцы), а таксама паводле ч.2 арт. 23.45 КаАП Рэспублікі Беларусь (нашэнне ўсталяванай формы адзення асобай, якая не мае на гэта права). Такое правапарушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічыняў (510 рублёў) з канфіскацыяй прадмету адміністрацыйнага правапарушэння.

Форма супрацоўніка міліцыі канфіскаваная. Цяпер следчыя высвятляюць, адкуль яна з’явілася ў правапурашальніка.

Hавiны
Двух міліцыянтаў затрымалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення
2019.07.15 10:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў