Мікалая Статкевіча паўторна пакаралі адміністратыўным арыштам


Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча 15 соднямі адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведамляе spring96.org.

Статкевіча прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Рашэнне вынесла суддзя Таццяна Мотыль. У залу суда Статкевіча не прывезлі – яго судзілі дыстанцыйна, праз скайп.

Гэта ўжо другі арышт запар – палітык знаходзіцца за кратамі з 31 траўня.

Нагадаем, Статкевіча затрымалі людзі ў цывільным 31 траўня, калі ён ехаў на на Камароўскі рынак на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 1 чэрвеня суд пакараў Статкевіча 15 соднямі арышту.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў