Мікалай Сванідзэ: мара Лукашэнкі – перадаць уладу сыну Колю


Вядомы расейскі журналіст, сябра савету па правах чалавека пры прэзідэнце РФ Мікалай Сванідзэ лічыць, што Аляксандр Лукашэнка не абмяняе сваю ўладу ў Беларусі на нізкую цану на расейскі газ.

У эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Сванідзэ разважаў над пытаннем, якім чынам Уладзімір Пуцін плануе захаваць уладу пасля 2024 года, калі ў яго скончыцца другі запар прэзідэнцкі тэрмін. Паводле Сванідзэ, варыянт абрання пераемніка (як гэта было з Мядзведзевым у 2008 годзе) найменш верагодны. Больш верагодна змена Канстытуцыі РФ, якае здыме абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, або абʼяднанне з Беларуссю ў новую дзяржаву з новай Канстытуцыяй.

Аднак расейскі журналіст сумняваецца, што Аляксандр Лукашэнка гатовы адмовіцца ад улады.

«Я сабе не ўяўляю варыянт, пры якім Лукашэнка абмяняе сваю ўладу на цэны на газ. Не ўяўляю сабе такога варыянту. Прытым што, вядома, мара Аляксандра Рыгоравіча, я думаю, у якой ён ніколі не прызнаецца, але ён чалавек таксама вельмі разумны, вельмі хітры. Вельмі маштабны па-свойму. Несумненна. Вельмі ўладны. І, вядома, ягоная мара я думаю, такая сардэчная мара – перадаць уладу свайму сыну Колю. І ў выпадку абʼяднання гэтая мара ніколі не можа быць рэалізавана», – заявіў Сванідзэ.

Фота
Коля Лукашэнка і «войска прыгажунь» прывезлі 4 тоны бульбы ў дом-інтэрнат. Фотафакт
2019.09.25 20:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў