Менскае метро закрыла тры станцыі пасля паведамлення аб мініраванні


Менскае метро. Ілюстратыўнае фота – Пётр Малэцкі

Паведамленне аб замініраванні станцыі Ўручча паступіла а 19:44, падае адміністрацыя сталічнага метро ў «Тўітэры». Пасля гэтага станцыю закрылі, часова недаступныя для пасажыраў таксама станцыі «Барысаўскі тракт» і «Усход».

«На іх працуюць адпаведныя спецыялісты», – распавялі ў метро.

Тэлеграм-канал «Баста» падае, што каля станцыі «Уручча» ачапленне з амапаўцаў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў