COVID-19 распаўсюджваецца па свеце. Сітуацыя вельмі сур’ёзная. Аднак і ў час хваробаў людзі знаходзяць прычыны не траціць здаровага гумору.
Opublikowany przez Мая Краіна Беларусь Sobota, 21 marca 2020
Станам на 24 сакавіка ў свеце зафіксавалі амаль 400 тыс. выпадкаў заражэння (больш за 17 тыс. чалавек памерлі, больш за 103 тыс. – вылекаваліся). Сітуацыя сурʼёзная. Аднак і ў часы хваробаў людзі знаходзяць прычыны не губляць здаровага гумору.
Вышла от врача и упала в обморок. В Житковичах женщину лечили от ОРВИ — оказалось, коронавирус и пневмонияhttp://bit.ly/2IMJeBo
Opublikowany przez Мая Краіна Беларусь Poniedziałek, 23 marca 2020
Беларусь на фоне рэшты Еўропы выглядае дзівачна і ўнікальна. У нашай краіне не ўводзяць ніякіх абарончых захадаў на агульнадзяржаўным узроўні. Тым не менш, Беларусь – адзіная краіна рэгіёну, дзе афіцыйна фіксуецца зніжэнне колькасці хворых. Напярэдадні Мінздароўя паведаміла, што агульная колькасць вылекаваных ажно 22 чалавекі, яшчэ 59 застаюцца пад медаглядам. Некаторыя ж, як аўтары вышэйшага калажу, мяркуюць, што, перасякаючы беларускую мяжу, COVID-19 цудоўным чынам ператвараецца ў ВРІ.
Есть стойкое убеждение, что так и будет – и в Витебске, и в Беларуси 🙁
Opublikowany przez Olgę Karatch Piątek, 20 marca 2020
«Мэм смешны, сітуацыя – страшная». Вось як дзеянні кіраўніцтва краіны бачыць карыстальніца ТікТок:
@alinkaabcМем смешной, ситуация страшная ##рекомендации ##коронавирус ##coronavirus ##covid19 ##беларусь ##минск ##рек ##карантин ##uno ##littlebig♬ UNO – Little Big
Але насамрэч, можна спаць спакойна. Бо Мінздароўя паведамляе пра гатоўнасць валанцёраў БРСМ!
А таксама посціць лекараў, якія заклікаюць заставацца ўдома.
Тыя ж беларусы, якія застаюцца ўдома, сустракаюцца з новымі выклікамі. Нехта дзеліцца лайфхакамі…
@antilevskiantonЛайфхак который мы заслужили. ##минскбеларусь ##лайфхак ##накарантине♬ оригинальный звук – antilevskianton
Хтосьці адкрывае псіхалагічныя разважанні:
Пасля шасці дзён "самаізаляцыі" пачаў развівацца "стакгольмскі сіндром": а можа і сапраўды Kinder, Küche, Kirche?
Opublikowany przez Tatsianę Yachnayą Wtorek, 24 marca 2020
У праваслаўных цэрквах, дарэчы, іконы дэзынфекуюць, а каталіцкія біскупы Беларусі ўвогуле ўдзялілі дазвол не ўдзельнічаць у нядзельных і святочных Імшах.
Тым часам, сярод тых, хто застаецца дома, можна напаткаць практычныя парады на будучыню:
У пост-пандэмічным сьвеце больш не павінна быць электронных газэтаў.
Opublikowany przez Pavała Batujeŭ Czwartek, 19 marca 2020
А таксама на цяперашняе:
За мяжой звяртаюць увагу на неабходныя захады для захавання гігіены.
«Не маглі памыць рукі і вымерлі»
Секрет розкрито
Opublikowany przez Шляхта не працює Piątek, 13 marca 2020
І на тое, што цяпер настаў час, калі можна быць супергероем і ратаваць свет, не ўстаючы з канапы.
«2019 – лайдак, няроб, 2020 – адказны грамадзянін».
Opublikowany przez Шляхта не працює Poniedziałek, 23 marca 2020
ВС, «Белсат»