Медыі: звольненыя двое высокапастаўленых афіцэраў СК. Адзін з іх займаўся справаю прафсаюзу РЭП


На мінулым тыдні сваю пасаду пакінуў начальнік аддзелу расследавання злачынстваў у сферы эканомікі ўпраўлення СК па горадзе Менску палкоўнік Ілля Валозін і ягоны калега, афіцэр Цэнтральнага апарату Следчага камітэту Андрэй Качура.

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкаю на ўласныя крыніцы.

Паводле TUT.BY, Андрэй Качура, на днях звольнены з праваахоўных органаў, праходзіць у якасці падазраванага па крымінальнай справе.

Аб прычынах адстаўкі Іллі Валозін афіцыйна не паведамляецца. Ягоны аддзел займаўся многімі гучнымі эканамічнымі справамі – ад справы Віталя Арбузава і групы кампаніяў Fenox да другой справы Аляксандра Мураўёва і справы лідараў прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка.

У СК сітуацыю не каментуюць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў