Макей пра інтэграцыю з Расеяй: Я не бачу нейкіх небяспек для Беларусі


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей лічыць, што паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Расеяй не нясе пагрозаў для Беларусі, але публікаваць праект праграмы інтэграцыі цяпер лічыць немэтазгодным. Пра гэта Макей заявіў у інтэрвʼю журналістам пяці незалежных СМІTUT.BY, БелаПАН, «Радыё Свабода», «Еўрарадыё» і «Нашай Нівы».

Макей адзначыў, што інтэграцыйныя планы не маюць палітычнага складніка і тычацца толькі эканомікі.

«Я не бачу нейкіх небяспек для Беларусі, бо ўжо шмат разоў было заяўлена: не трэба баяцца, што хтосьці будзе здаваць суверэнітэт ці хтосьці будзе прадаваць яго, гэта немагчыма», – заявіў ён.

Міністр прызнаўся, што напачатку перамоваў з Масквой «прадстаўнікі сярэдняга звяна расейскіх міністэрстваў унеслі пэўныя прапановы, якія былі абсалютна непрымальныя для беларускага боку», але лідары Беларусі і Расеі іх адхілілі. Прапановы тычыліся стварэння нейкіх наднацыянальных структураў, што было звязана з палітычным складнікам паглыбленай інтэграцыі.

Між тым, Макей не выключыў, што нейкія новыя органы ў межах праграмы эканамічнай інтэграцыі ўсё ж будуць створаныя.

«Шматлікія пытанні могуць разглядацца на калегіях міністэрстваў, якія сёння існуюць. Магчыма, нейкія новыя органы могуць стварацца, але цяпер існуе дастаткова шмат інстытуцыйных механізмаў, якія дазваляюць нармальна ўзаемадзейнічаць Беларусі і Расеі», – адзначыў ён.

Макей заявіў, што пакуль не мае сэнсу публікаваць тэкст праекту паглыблення інтэграцыі. Міністр таксама выказаў сумнеў, што грамадства надта хвалюецца наконт таго, якія будуць прынятыя ў бліжэйшы час дакументы па інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Hавiны
«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй
2019.09.16 08:57

«Я таксама сустракаюся з людзьмі і бачу: галоўнае, што іх хвалюе, – гэта каб былі праца, добры заробак і гэтак далей. Пэўныя колы ў Беларусі, вядома, хвалюе гэта пытанне. Але яшчэ раз хацеў бы падкрэсліць, што публікаваць нейкія праекты дакументаў ці напрацоўкі зараз немэтазгодна. Давайце пачакаем да пачатку снежня, калі адбудзецца сустрэча (Лукашэнкі і Пуціна – заўв. belsat.eu) і будуць прынятыя канкрэтныя рашэнні па ўсіх пытаннях», – адзначыў ён.

«Яшчэ раз падкрэсліваю: усё, што робіцца, робіцца ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі нашай краіны. І я не разумею, як мог бы першы прэзідэнт краіны, які стварыў гэтую незалежную дзяржаву, можа прадаць гэтую незалежнасць. Гэта абсалютна немагчыма. Кім бы ён тады ўвайшоў у гісторыю? Акрамя таго, гэта немагчыма, бо, як сказаў прэзідэнт, у нас грамадства ўжо зусім іншае, чым было 20−30 гадоў назад, калі толькі-толькі звалілася на нас гэта незалежнасць. Нарадзілася новае пакаленне, якое не бачыць сябе ў іншай дзяржаве, яны бачаць сябе ў суверэннай Беларусі. Я бачу гэта на прыкладзе свайго 10-гадовага сына, які ведае, што ёсць незалежная Беларусь, у якой ён вучыцца і плануе жыць», – заявіў міністр.

Hавiны
Раманчук: Пры такой інтэграцыі Беларусь не будзе адрознівацца ад Татарстану
2019.09.16 11:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў