Лукашэнка заявіў пра смерць чатырох пацыентаў з COVID-19


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвʼю телерадыёкампаніі «Мир» пацвердзіў смерць чатырох пацыентаў з каронавірусам. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі на дадзены момант толькі адзінкавыя выпадкі смерцяў ад пнеўманіі, дзе каронавірус даў ускладненні на фоне іншых сурʼёзных праблемаў са здароўем.

«У нас іх усяго чацвёра, якія памерлі ад пнеўманіі, дзе ўскладненні даў каронавірус. Мы яшчэ ўдакладняем па чацвёртай смерці, ці быў там каронавірус, – паведаміў ён. – Любы вірус ускладніць хранічныя захворванні».

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Беларусі нічога не хаваюць, бо смерць чалавека ў прынцыпе немагчыма схаваць. Больш за тое, у цэлым па смяротнасці ў Беларусі сёлета дынаміка лепей у параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулых гадоў, у бліжэйшы час плануецца апублікаваць падрабязную статыстыку, атрыманую з органаў ЗАГС.

«У аўторак у нас нарада па шэрагу пытанняў. Я падрыхтую інфармацыю, усю статыстыку цалкам. Мы нічога абсалютна не ўтойваем», – дадаў ён.

Hавiны
Мінздароўя пацвердзіла другую смерць ад каронавірусу. На лячэнні – 157 чалавек.
2020.04.01 12:57

Лукашэнка заклікаў не дапускаць панікі і спакойна дзейнічаць у дадзенай сітуацыі. Сам кіраўнік дзяржавы свой звыклы графік не мяняў.

«Не правяраўся я на каронавірус, але сачу за сваім станам здароўя. Не мяняю стыль жыцця. І на трэніроўках, і фізічных нагрузак дадаў. Але цяпер зразумеў, што не трэба, напэўна, у гэтай сітуацыі, калі мы праходзім пік вірусных захворванняў, фізічна грузіць арганізм», – сказаў ён.

Hавiны
«Сустракаемся, паціскаем рукі, абдымаемся». Лукашэнка распавёў, як паводзіць сябе падчас пандэміі
2020.03.28 09:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў