Лукашэнка прызначыў дату парламенцкіх выбараў

Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведаміла БелТА.

Савету міністраў даручана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне абодвух выбараў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Мясцовыя Саветы дэпутатаў павінны не пазней за 8 кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

  • 30 ліпеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што прапанавала Аляксандру Лукашэнку правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў – 17 лістапада.
  • У Палаце прадстаўнікоў засядае 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў аднамандатных выбарчых акругах. У Савеце Рэспублікі – 64 сенатары. 56 чальцоў Савету абіраюць абласныя Саветы дэпутатаў на непрамых выбарах, яшчэ восем сенатараў прызначае наўпрост кіраўнік краіны.

Ярмошына прапануе прызначыць прэзідэнцкія выбары на дзень народзінаў Лукашэнкі

ІІ belsat.eu

Hавiны