Лукашэнка: Беларусь атрымала нямала прапановаў на пастаўку нафты


Сустрэча Лукашэнкі з Рыбаковым і Назаравым.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 7 сакавіка сустрэўся са старшынёй канцэрну «Белнафтахім» Андрэем Рыбаковым і намеснікам прэм’ер-міністра Юрыем Назаравым. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Тэмай гутаркі сталі пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны, перш за ўсё нафты.

Hавiны
«Белнафтахім» спадзяецца атрымаць у сакавіку 250 тысячаў тон нафты з Азербайджану
2020.03.06 10:11

«Да мяне паступіў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і перапрацоўцы ў Беларусі. Цяпер такіх прапановаў ужо, дзякуй Богу, нямала», – адзначыў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што хоча ўзгадніць з кіраўніком «Белнафтахіму» і адказным за нафту віцэ-прэм’ерам «некаторыя пытанні» і параіцца, якім чынам варта «лепш паступіць, што больш эканамічна выгадна».

Паводле яго, трэба «ўжо з панядзелка-аўторка забіраць гэтую нафту», бо «абʼёмы вялікія – больш за 6 млн т».

Hавiны
Сусветныя цэны на нафту абваліліся. Ці падаражэе заўтра ў Беларусі бензін?
2020.03.07 08:23

Нагадем, што 6 сакавіка сусветныя цэны на нафту ўпалі прыкладна на 10 % пасля правалу прапановы буйных вытворцаў нафты скараціць здабычу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў