Кожны трэці беларус лічыць, што найлепшае месца працы - у дзяржструктурах


Большасць удзельнікаў апытання, праведзенага Беларускай аналітычнай майстэрняй, назвалі лепшае месца працы – дзяржаўнае прадпрыемства або арганізацыю. 34 % беларусаў лічаць, што лепш за ўсё працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве ці арганізацыі.

Гэта самы папулярны адказ апытання, праведзенага Беларускай аналітычнай майстэрняй (BAW), на пытанне, прапанаванае «Ежедневником».

Жыхароў краіны прасілі выказаць сваё меркаванне, дзе лепш за ўсё працаваць у Беларусі.

Пераважная большасць рэспандэнтаў – 34 % – адказалі, што гэта лепшая для іх праца – на дзяржаўным прадпрыемстве ці арганізацыі. На другім месцы па папулярнасці (19 %) адказ: «на замежным (заходнім) прадпрыемстве, якое мае тут сваё падраздзяленне». У тройку самых распаўсюджаных адказаў (15,9 %) таксама ўваходзіць імкненне працаваць у буйной прыватнай камерцыйнай арганізацыі.

На думку 11 % беларусаў, лепш за ўсё працаваць у невялікай прыватнай камерцыйнай арганізацыі.

У лік самых непапулярных адказаў увайшлі праца на расейскім прадпрыемстве, якое мае тут сваё падраздзяленне (6,5 %) і на кітайскім прадпрыемстве, які мае тут сваё падраздзяленне (2,8 %).

10 % рэспандэнтаў адказалі «не ведаю», а яшчэ 0,8 % адмовіліся ад адказу.

Агульнанацыянальнае рэпрэзентатыўнае апытанне, было праведзена Беларускай аналітычнай майстэрняй у снежні летась. Выбарка склала 1080 чалавек.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў