Купалаўскі тэатр пераходзіць у онлайн. На тыдзень

Спектакль у Купалаўскім тэатры

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект «Тыдзень Купалаўскага online».

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатру, на Галоўнай сцэне Купалаўскага будзе паказаны спектакль «Паўлінка». Адзначыць гэтую дату праглядам легендарнага спектакля аматары тэатру ва ўсім свеце змогуць з дапамогай кампаніі А1 і відэасэрвіса VOKA. Наўпроставую трансляцыю спектакля «Паўлінка» можна будзе паглядзець у мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету нават без аўтарызацыі.

29 сакавіка будзе дасяжная трансляцыя запісу спектакля «Школа падаткаплацельшчыкаў» – іранічнай французскай камедыі паводле твора Луі Вернэя і Жорж Бэра.

«Школа падаткаплацельшчыкаў»

31 сакавіка выйдзе прагляд запісу спектакля «Вельтмайстар-акардэон» – спектакля-канцэрту паводле твораў Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна з удзелам аркестра Купалаўскага тэатра.

Запіс спектакля з рэпертуару Камернай сцэны «Ураджай» можна будзе паглядзець 2 красавіка. Пастаноўка Дзмітрыя Цішко створана паводле твора беларускага драматурга Паўла Пражко.

Мэта праекту – стварыць дадатковыя магчымасці для прагляду максімальна шырокай аўдыторыяй. Прагляд спектакляў у інтэрнэце будзе даступны з камп’ютараў і мабільных прыладаў абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў з’явіцца на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках таэтру.

Фільмы, музыка, адукацыя і «Pornhub». Што стала бясплатным на час каранціну?

Нагадаем, што раней у сувязі з каронавірусам у онлайн перайшлі вядомыя тэатры за мяжой. Гэтак, Мэтраполітэн-опера ў Нью-Ёрку кожны дзень паказвае спектаклі са сваіх архіваў.

Венская і Баварская оперы да 19 красавіка бясплатна паказваюць свае спектаклі. А Берлінская філармонія да 31 сакавіка адкрыла доступ да ўсіх канцэртаў і фільмаў па прамакодзе BERLINPHIL. Онлайн-трансляцыі канцэртаў і спектакляў запусціў і Марыінскі тэатр у Санкт-Пецярбургу.

МГ belsat.eu

Hавiны