Менаблвыканкам прыняў рашэнне, згодна з якім кошт праезду ў прыгарадным транспарце ў Менскай вобласці павялічваецца. Адпаведнае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў выраслі на 1 капейку.
Раней падобныя рашэнні прынялі аблвыканкамы іншых абласцей. З 15 снежня кошт праезду на звычайных і хуткасных маршрутах на Віцебшчыне, Гомельшчыне, Гарадзеншчыне і Меншчыне павялічыўся да 60 капеек (быў – 55 капеек), а на экспрэсных – да 70 капеек (быў – 65 капеек). 11 снежня кошт праезду вырас на Берасцейшчыне.
Чакаецца, што ў беларускай сталіцы таксама падвысяць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Кошт праезду вырасце на 5 капеек, як і ў рэгіёнах. Гэтак, талончык на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон у метро – 70 капеек.