Коля Лукашэнка прымусіў бацьку заплакаць


Аляксандр Лукашэнка заплакаў падчас выступу сына на ўручэнні прэміяў «За духоўнае адраджэнне».

9 студзеня Аляксандр Лукашэнка раздаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Адной з лаўрэатак стала спявачка Юлія Быкава. Пасля ўручэння ўзнагародаў яна выканала на сцэне песню «Куточак Беларусі». На раялі ёй акампаніявалі Мікалай Лукашэнка са сваёй настаўніцай музыкі Аленай Асташкінай-Мысліўчык.

У сюжэце тэлеканалу «ОНТ» бачна, як Аляксандр Лукашэнка падчас выканання песні дастае хустачку, каб выцерці слёзы.

Мікалай Лукашэнка не ўпершыню грае на раялі публічна. У ліпені 2018 у Александрыі ён сыграў на фартэпіяна напісанае беларускім кампазітарам Валерыем Івановым «Вяртанне ды спадчыны». Разам з Аленай Асташкінай-Мысліўчык на сцэне з ім былі тады цымбалістка Вера Шэцько і баяніст Аляксандр Шувалаў.

У лютым Мікалай Лукашэнка акампаніяваў кітайскай спявачцы, віншуючы кітайцаў з іхным Новым годам.

ДД

Стужка навінаў