13 траўня ў Беларусі прызямліліся два самалёты з гуманітарнаю дапамогаю.
Лятак з Кітаю даставіў у Беларусь 10 тонаў гуманітарнага грузу: аўтаматычную лінію па вытворчасці рэспіратараў KN95, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, тэст-сістэмы ды іншыя медычныя тавары.
Гуманітарная дапамога таксама прыйшла ў Беларусь з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Па стане на 13 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 25 825 выпадкаў інфікавання каронавірусам.
ЮВ belsat.eu