Кіраўніцтва САЗ лічаць, што каронавірус застанецца надоўга


Дырэктар Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі здароўя Ганс Клюге распавёў, што ў Еўропе зафіксавана больш за 2,2 мільёны выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, больш за 181 тысячаў пацыентаў памерлі. Пра гэта Ганс Клюге распавёў падчас онлайн прэс-канферэнцыі.

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ганс Клюге лічыць, што варта чакаць другой хвалі пандэміі каронавіруса і яна можа стаць разбуральнай, калі не прыняць захады засцярогі.

«Другая хваля не з’яўляецца непазбежнай. Аднак усё большая колькасць краінаў здымае абмежаванні, ёсць відавочная пагроза паўторнага ўсплёску інфекцыі COVID-19. Калі не купіраваць гэтыя ўсплёскі, другая хваля можа наступіць, і яна можа стаць вельмі разбуральнай», – сказаў Ганс Клюге.

Кіраўнік Еўрапейскага бюро САЗ адзначыў што ў некаторых краінах Усходняй Еўропы назіраецца стабілізацыя сітуацыі.

«Гэты вірус застанецца з намі надоўга. Як мінімум да таго часу, пакуль не зʼявіцца бяспечная вакцына і метады лячэння», – адзначыў Ганс Клюге.

Паводле яго словаў, САЗ не можа агучыць дату зʼяўлення эфектыўнай вакцыну супраць каронавірусу.

«Пакуль мы чакаем вакцыну, ідзе праца над метадамі лячэння хворых. Калі яна зʼявіцца, яна павінна быць размеркаваная на справядлівай аснове», – лічыць Ганс Клюге.

Акрамя іншага Ганс Клюге выказаў меркаванне, што цяпер краіны больш падрыхтаваныя да эпідэміі, чым гэта было падчас першай хвалі каронавірусу. У Еўропе зафіксавана больш за 2,2 мільёны выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, больш за 181 тысячаў пацыентаў памерлі.

Hавiны
У свеце больш за 380 тысячаў пацыентаў памерлі ад каронавірусу
2020.06.03 07:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў