Кіраўнік Гомельшчыны Уладзімір Дворнік прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Дворніка намеснікам прэмʼер-міністра. Лукашэнка ахарактарызаваў Дворніка як досыць дасведчаную асобу, якая прайшла добрую школу не толькі абласнога ўзроўню, што важна для працы ў кіраўніцтве ўрада, але і ў сферы сельскай гаспадаркі.

«І гузы там набівалі, і падалі, і падымаліся. Усё ў вас было, а гэта бясцэнны досвед, які спатрэбіцца на працы віцэ-прэмʼерам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Дворнік на пасадзе віцэ-прэмʼера будзе ў тым ліку курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Тое, з чым вы ўвесь час сутыкаліся ў сваёй працы», – адзначыў кіраўнік краіны.

Кажучы пра Гомельшчыну, Лукашэнка асабліва адзначыў сваё стаўленне да жыхароў рэгіёну.

«Яно заўсёды было не проста паважлівае. Я з вялікай любоўю стаўлюся да гамельчукоў, таму што ў свой час і пацярпелі яны прыстойна, і выкараскаліся мы разам з гэтай бяды. Гомельская вобласць ужо не тая, што была, хоць, натуральна, не без праблемаў».

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што на пасаду кіраўніка рэгіёну будзе знойдзеная прыстойная замена, а пакуль асноўны цяжар кладзецца на першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму і памочніка кіраўніка краіны ў гэтай галіне.

Hавiны
Лукашэнка знайшоў замену Зайцу: у Беларусі новы міністр
2019.04.02 12:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў