Кім Чэн Ын паабяцаў паказаць усім новую стратэгічную зброю КНДР


Кім Чэн Ын на кані.
Фота: kcna.kp

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што краіна будзе працягваць распрацоўку стратэгічнай зброі. Пра гэта паведамляе «Ронхап» са спасылкай на ягоны даклад на пленуме Працоўнай партыі Карэі.

«КНДР не спыніць і будзе працягваць распрацоўку стратэгічнай зброі, неабходнай для абароны краіны, пакуль варожая палітыка ЗША ў дачыненні да КНДР не будзе ліквідаваная і на Карэйскім паўвостраве не будзе ўсталяваны ўстойлівы мір», – заявіў Кім Чэн Ын.

Кіраўнік Паўночнай Карэі таксама паабяцаў неўзабаве паказаць усім новую стратэгічную зброю, якой валодае КНДР.

Hавiны
Токіа і Сеул заявілі пра новы запуск ракет Паўночнай Карэяй
2019.07.25 09:57

«Чым даўжэй ЗША цягнуць час, робяць няяснымі вынікі перамоваў КНДР–ЗША, тым больш бездапаможнымі яны будуць перад непрадказальным ростам моцы КНДР, тым у больш адчайным становішчы яны апынуцца», – заявіў Кім Чэн Ын.

Ён таксама заявіў, што не будзе аднабакова выконваць забарону на правядзенне ядравых выпрабаванняў, пакуль ЗША не зробяць ніякіх захадаў у адказ.

Кім Чэн Ын адзначыў, што КНДР спыніла ядравыя выпрабаванні і запускі міжкантынентальных балістычных ракетаў і закрыла ядравыя палігоны, але «ЗША не тое што не распачалі дзеянняў у адказ, яны яшчэ і пастаўлялі Паўднёвай Карэі перадавую зброю, ствараючы пагрозу для нас [КНДР. – Рэд. Belsat.eu], і ўвялі некалькі дзясяткаў асобных санкцыйных мераў супраць КНДР».

Аб’ектыў
Пхеньян зноў хваліцца ядравай зброяй
2017.11.29 22:26

Паводле яго, калі ЗША не зменяць сваю палітыку ў дачыненні да КНДР, «дэнуклеарызацыі КНДР не будзе ніколі».

Паўночнакарэйскі «Калядны падарунак» пракаментаваў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, паведамляе Fox News.

«Я спадзяюся, што яго калядны падарунак стане цудоўнай вазай. Ён мне падабаецца, я люблю яго. Мы ладзім. Ён прадстаўляе сваю краіну, я прадстаўляю сваю краіну, мы павінны рабіць тое, што мы павінны рабіць. Але ён падпісаў кантракт, ён падпісаў пагадненне. Гаворка пра дэнуклеарызацыю», – адзначыў Трамп.

У красавіку 2018 года кіраўніцтва КНДР абвясціла пра спыненне ядравых выпрабаванняў і распрацоўкі міжкантынентальных ракет. На першым саміце прэзідэнта ЗША Доналда Трампа і паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына 12 чэрвеня 2018 году ў Сінгапуры быў падпісаны сумесны дакумент, які абавязвае КНДР да поўнай дэнуклеарызацыі, але які не ўтрымлівае канкрэтных крокаў па дасягненню гэтай мэты.

На саміце лідараў Паўднёвай і Паўночнай Карэі ў верасні таго ж года ў Пхеньяне КНДР абавязалася канчаткова закрыць выпрабавальны ракетны палігон «Сохэ» і спыніць эксплуатацыю размешчанай на ім пускавой устаноўкі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў