КДК: Напружанне пасля наведвання Лукашэнкам Шклоўскага раёну захоўваецца

Каля 600 кіраўнікоў сельскіх арганізацыяў Беларусі былі адміністрацыйна і дысцыплінарна пакараныя пасля праверкі Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» распавёў старшыня КДК Леанід Анфімаў.

КДК знайшоў «абасраных кароваў» па ўсёй краіне

Таксама было ўзбуджана 15 крымінальных спраў.

«Гэта вымушаная мера, на якую мы ішлі і будзем ісці. Напружанне, якое з’явілася пасля наведвання прэзідэнтам Шклоўскага раёну, захоўваецца. Кіраўнікоў мы будзем трымаць у пастаянным тонусе, каб парадак, які мы навялі падчас веснавой кампаніі, захаваўся», – сказаў Анфімаў.

«Яна ж уся абасраная!» Лукашэнка абараніў кароў ад чыноўнікаў

Паводле яго, кантроль парадку ў АПК будзе праводзіцца рэгулярна.

Нагадаем, што пасля наведвання Шклоўскага раёну Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку, сярод іншых, віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага ды міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца.

МГ belsat.eu

Hавiны