Кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты праз мяжу на дроне


Памежнікі затрымалі двух жыхароў Горадні непадалёку ад мяжы. Маладыя людзі 1987 і 1988 гадоў нараджэння з дапамогай лятаючага апарату спрабавалі перамясціць тытунёвыя вырабы праз беларуска-польскую мяжу. Для гэтага яны перарабілі дрон саматужным спосабам, прыстасаваўшы яго да супрацьпраўнай дзейнасці.

Гарадзенцы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне памежнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне лятальнага апарата ў межах памежнай зоны без апавяшчэння органаў памежнай службы, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. Ім пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (1275 рублёў).

Квадракоптар і 8 блокаў цыгарэтаў перададзеныя супрацоўнікам мытні.

Hавiны
Летась кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву вырасла амаль удвая
2019.01.15 19:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў