Каардынатар кампаніі #BYCOVID19 з’ехаў з Беларусі

Праваабаронца і каардынатар кампаніі #BYCOVID19 Андрэй Стрыжак паведаміў у сваім Facebook пра тое, што вымушаны на некаторы час выехаць з Беларусі. Праваабаронца выехаў з сваёй сямʼёй ва Украіну.

Андрэй Стрыжак з моманту распаўсюду каронавіруса ў Беларусі стаў ініцыятарам і каардынатарам кампаніі #BYCOVID19. Валанцёры актыўна дапамагалі беларускі шпіталям і медыкам.

«Сябры, апошнія паўгады былі аднымі з самых напружаных у маім жыцці. Многае зроблена і дасягнутае, і многае яшчэ наперадзе. Сігналы, якія мне пасылае сусвет, кажуць, што мне трэба на час пакінуць краіну. Што я і зрабіў. Кампанія #BYCOVID19, у якой я ўдзельнічаў дыстанцыйна, амаль усе тры месяцы седзячы ў Гомлі, ад гэтага не пацярпіць. Працуем далей! Убачымся з вамі крыху пазней. Так трэба», – напісаў у сваім Facebook Андрэй Стрыжак.

У Менску запускаюць выставу, якая будзе працаваць уначы

СК belsat.eu

Hавiны