Ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча не зарэгістравалі


Мікалай Статкевіч каля ЦВК, 15 траўня. Фота – Арцём Лява, belsat.eu

ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, спаслаўшыся на тое, што палітык мае судзімасць.

Таксама не зарэгістраваныя ягоныя паплечнікі, «кандыдаты пратэсту»: Алена Давыдава, Юры Новікаў, Аляксандр Школьнікаў. Адмовілі ў рэгістрацыі і Марыне Адамовіч, жонцы Статкевіча.

Лідзія Ярмошына заявіла, што Статкевіч і ягоныя паплечнікі хацелі «ўвесці ў калапс працу ЦВК» і сарваць выбары. Яна заявіла, што ў складзе ініцыятыўнай групы «кандыдатаў пратэсту» нібыта была жанчына, інфікаваная каронавірусам. Паводле Ярмошынай, гэтая жанчына нават прыязджала ў ЦВК і «хацела плюнуць у прыёмную, каб заразіць назаўсёды». А калі яе ізалявалі, то яна назвала кантактам першага ўзроўню галоўнага юрыста ЦВК, якому перадавала дакументы.

Ярмошына назвала паводзіны Статкевіча і ягоных паплечнікаў «несумленным»і «подлымі», а апошнія дні «вельмі складанымі» для ЦВК. Ярмошына дадала, што на заўтрашнім паседжанні ЦВК будуць, «на шчасце, адэкватныя людзі», а не паплечнікі Статкевіча.

АА belsat.eu

Стужка навінаў