Хуткасны трамвай запусцяць у Менску толькі праз 6-7 гадоў


Запуск у Менску хуткаснага трамваю можа зацягнуцца на шэсць-сем гадоў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 3 красавіка паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гардарбуд» Аляксандр Ярошык.

Паводле яго, столькі часу зойме рэканструкцыя вулічна-дарожнай сеткі і прылеглых тэрыторый у залежнасці ад фінансавання і распрацаванай канцэпцыі. Сам праект яшчэ пакуль толькі распрацоўваецца, паведамляе БелТА.

Аб’ектыў
Менск – апошні ў спісе еўрапейскіх сталіцаў паводле якасці жыцця
2019.03.14 21:28

Для запуску хуткаснага трамваю, у прыватнасці, неабходныя змены ў дарожным руху па вуліцы Панамарэнкі. Каб забяспечыць высокую хуткасць транспарту тут не павінны быць пешаходныя пераходы, перасячэнні ў адным узроўні на перакрыжаваннях.

Разам з тым першы ўчастак лініі можа пачаць функцыянаваць ужо праз тры-чатыры гады.

Hавiны
Кандыцыянеры і зарадка для тэлефонаў: у Менскім метро новы цягнік
2019.04.03 08:38

Нагадаем, што каляіну для хуткаснага трамвая сталічныя ўлады намерваюцца пракласці з Сухарава ў раён вуліцы Кальварыйскай. Ён будзе ехаць не 15, а 25 кіламетраў за гадзіну. Схема руху з’явілася на генеральным плане Менску яшчэ тры гады таму, а сама ідэя – больш за дзесяць. Адмыслоўцы вітаюць задуму, але не чакаюць хуткай рэалізацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў