У Мастоўскім раёне затрымалі траіх чалавек, якіх вінавацяць у незаконных дзеяннях з наркатычнымі сродкамі. Пра гэта паведамляюць ва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.
Першымі ў поле зроку міліцыянтаў з марыхуанай трапілі маладыя людзі 1994 года нараджэння. Выявілася, «траву» ім перадаў дзядзька аднаго з іх, у якога ўдома знайшлі тры куста раслін, якія былі на сушцы, слоічкі з здробненай марыхуанай, угнаенні і прыстасаванні для палення.
Паводле мужчыны, наркотык ён перадаваў пляменніку, каб той не ўжываў больш небяспечныя рэчывы.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 328 КК за незаконны абарот наркатычных сродкаў з мэтай збыту. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення.
А маладых людзей паводле часткі 1 артыкула 328 КК за незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту могуць зняволіць на час да 5 гадоў.
МГ belsat.eu