Грыдзюшка больш не будзе кіраваць Вялікім тэатрам Беларусі


Уладзімір Грыдзюшка.
Фота: bolshoibelarus.by

Уладзімір Грыдзюшка сыходзіць з пасады Генеральнага дырэктара Вялікага тэатру Беларусі. Як паведаміў ён у сваім звароце на сайце ўстановы, сыход адбываецца ў сувязі са сканчэннем працоўнага кантракта.

«З гонарам і ўпэўненасцю магу сказаць, што сёння Вялікі тэатр Беларусі – тэатр найвышэйшага ўзроўню, які атрымаў шырокае прызнанне гледачоў, павагу і аўтарытэт у міжнародным тэатральным супольнасці. І гэта заслуга кожнага работніка тэатру», – заявіў Грыдзюшка.

Hавiны
«Рэвалюцыі не будзе»: што чакае Купалаўскі пры Латушку?
2019.03.31 12:24

Генеральны дырэктар таксама падзякаваў калегам за «працавітасць, творчы падыход, цвёрдасць, мэтанакіраванасць, неабыякавае стаўленне і шчырую любоў да тэатру», спонсарам і партнёрам – за «ўсебаковае падтрыманне», а гледачам – за «любоў і адданасць тэатру».

Уладзіміру Грыдзюшку 61 год. Вялікі тэатр Беларусі ён узначаліў у 2009 годзе, а да таго працаваў намеснікам міністра культуры.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў